Структура, мэты і задачы
Мэта работы ўстановы:
стварэнне ўмоў для фарміравання рознабакова развітай, маральна сталай і творчай асобы навучэнцаў, здольнай да самастойнага жыццёвага выбару і актыўнай сацыяльнай адаптацыі ў грамадстве.
Задачы на 2025/2026 вучэбны год:
1. Удасканальваць адукацыйны працэс, арыентаваны на задавальненне адукацыйных патрэб удзельнікаў адукацыйнага працэсу, які садзейнічае павышэнню якасці адукацыі.
2. Удасканальваць формы і метады работы з высокаматываванымі вучнямі праз наладжванне на ўсіх ступенях адукацыі сістэмы ўзаемадзеяння па падрыхтоўцы вучняў да алімпіядаў па вучэбных прадметах, конкурсах даследчага характару, выкарыстоўваючы магчымасці сістэмы дадатковай адукацыі, дапрофільнага і профільнага навучання.
3. Забяспечваць якасць спецыяльнай адукацыі, ствараць спецыяльныя ўмовы для атрымання адукацыі асобамі з АПФР, развіваць творчыя здольнасці вучняў, уцягваць іх у розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці.
4. Стварыць умовы для ўдасканалення прафесійных кампетэнцый педагогаў праз сістэму бесперапыннага павышэння кваліфікацыі, актывізацыю работы па трансляцыі практычных вынікаў адукацыйнай дзейнасці, асобасных і прафесійных дасягненняў педагагічных работнікаў, рэалізацыю эфектыўных форм і метадаў педагагічнага суправаджэння.
5. Фарміраваць грамадзянскасць, патрыятызм, духоўна-маральныя каштоўнасці, экалагічную культуру, устойлівую матывацыю да здароўезберажэння праз удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы, праз выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу навучальных заняткаў, арганізацыю пазаўрочнай занятасці, удзел у маладзёжных арганізацыях.
6. Ствараць бяспечныя ўмовы знаходжання ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу і фармаваць у іх навыкі здаровага ладу жыцця.
7. Працягнуць працу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, набыцці камп’ютарнай і размнажальнай тэхнікі, навучальных наглядных дапаможнікаў, электронных сродкаў навучання.
Структура
государственного учреждения образования
"Средняя школа № 110 г.Минска имени И.Н.Зубачёва"
